БЕЛ Ł РУС

Два чалавекі загінулі на пажары ў Слуцкім раёне

23.02.2025 / 12:11

Nashaniva.com

Агулам па краіне ў агні за суткі загінулі восем чалавек, перадае МНС. 

Фота: slutskgorodby / Telegram

Сёння ноччу ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома ў вёсцы Селішча Слуцкага раёна. Гаспадар дома — пенсіянер, 1961 года нараджэння, пражываў у доме з пасынкам, 1983 года нараджэння. 

Мужчыны былі знойдзеныя ратавальнікамі ўжо мёртвымі — адзін быў на падлозе каля ложка, другі ляжаў у іншым пакоі на канапе.

Прычына пажару пакуль невядомая. 

Агулам па краіне на пажарах за суткі загінулі восем чалавек, перадае МНС. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула