У Жодзіне з’явілася першая ў краіне кавярня-будка
Першая ў Беларусі ўстанова такога фармату працуе кругласутачна. Але адпачыць у ёй не атрымаецца.
Кававая будка ў Жодзіне. Фота: Какабай
Пра незвычайны аб'ект паведаміў беларускі блогер Какабай, які выпадкова заўважыў будку каля паркоўкі падчас наведвання фірменнага магазіна «БелАЗ».
«Знайшлі ля паркоўкі кавярню-будку, якой яшчэ не сустракаў. Гэта нешта накшталт самай маленькай кавярні ў свеце, дзе няма барысты», — адзначыў блогер.
Апарат унутры будкі. Фота: Какабай
Асартымент будкі. Фота: Какабай
Будка крыху большая за звычайную тэлефонную кабіну. Унутры ўсталяваная кава-машына, аднаразовыя шкляначкі, сіропы, падлогавы абагравальнік і камера назірання. Наведвальнік сам выбірае напой, аплачвае заказ і атрымлівае каву.
Аплата магчымая як наяўнымі, так і картай. У меню прадстаўлены амерыкана, капучына, латэ, мока, какава, бананавы раф і іншыя напоі. Кошт аднаго кубачка памерам каля 200 мл — 3,50 рубля.