БЕЛ Ł РУС

МАРГ знайшоў парушэнні ва ўсіх правераных крамах «Святлафор»

24.02.2025 / 15:53

Nashaniva.com

Праверкі прайшлі ў абласных гарадах, Мінску, а таксама ў Стоўбцах і Дзяржынску. У ходзе маніторынгу былі абследаваны 22 крамы, паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Ілюстрацыйнае фота

Адзначаецца, што парушэнні правілаў гандлю былі выяўленыя ў кожным правераным аб'екце. А ў трох пунктах выявілі ў продажы тавары са скончаным тэрмінам прыдатнасці. МАРГ ужо накіраваў рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў. Ведамства выдала прадпісанні аб забароне продажу пратэрмінаванай прадукцыі.

Акрамя таго, у Міністэрстве разглядаецца калектыўны зварот работнікаў сеткі «Святлафор», якія тычацца ўмоў працы.

Паводле звестак гандлёвага рэестра, у Беларусі налічваецца 127 гандлёвых аб'ектаў гэтай сеткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула