БЕЛ Ł РУС

У легендарным месцы Гродна адкрылася новая пельменная

24.02.2025 / 21:16

Nashaniva.com

Вярнулася пельменная да гараджан праз 64 гады, піша CityDog.

«Пельменная 1961» у Гродне. Фота: LookAtGrodno / TikTok

22 лютага ў Гродне на вуліцы Савецкай, 23 адкрылася «Пельменная 1961». Роўна 64 гады таму тут таксама можна было з'есці вядомую страву.

Цяпер памяшканне аформлена ў стылі лофт. Сцены стылізаваныя пад цэглу, а галоўны колер інтэр'еру — зялёны. У залах шмат штучных раслін.

«Пельменная 1961» у Гродне. Фота: LookAtGrodno / TikTok

CityDog расказвае пра кошты ў новым рэстаране:

Пасля пельменнай, якая была на гэтым месцы за савецкія часы, там працавала бістро «Семафор», рэстаран Larionoff, «Кофейня и пастерия».

«Пельменная 1961» у Гродне. Фота: LookAtGrodno / TikTok

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула