Трамп пасадзіў Макрона на рог стала. Фота завірусілася ў інтэрнэце
Трамп халодна прыняў Макрона ў Белым доме, піша Daily Mail.
Скрыншот: Daily Mail
Падчас Zoom-размовы з лідарамі іншых краін Трамп прапанаваў Макрону месца на рагу свайго стала, а сам сеў пасярэдзіне.
Гэты момант у Авальным кабінеце трапіў на запіс размовы. На відэа было заўважна здзіўленне прэзідэнта Францыі.
«Падчас відэаканферэнцыі прэзідэнт Макрон стаіць побач з прэзідэнтам Трампам як яго сакратар. Выдатнае шоу для Трампа і непавага да Еўропы агулам», — напісаў адзін з карыстальнікаў Х.
Чытайце таксама:
Макрон: Канфіскацыя замарожаных расійскіх актываў супярэчыць міжнароднаму праву
Трамп верыць, што Украіна можа вярнуць частку захопленай Расіяй тэрыторыі
Трамп называў дыктатарам Зяленскага, але адмовіўся назваць так Пуціна
З якімі міратворчымі прапановамі Макрон і Стармер едуць у Вашынгтон