БЕЛ Ł РУС

Пуцін прапанаваў Трампу расійскі алюміній і рэдказямельныя металы

25.02.2025 / 8:28

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі прапанаваў ЗША падумаць над сумесным алюмініевым праектам на тэрыторыі Расіі ў галіне рэдказямельных металаў і аб адкрыцці амерыканскага рынку для расійскага алюмінію, піша Reuters.com.

Уладзімір Пуцін. Скрыншот відэа

Расія некалькі гадоў таму пастаўляла ў ЗША каля 15% ад попыту на алюміній, але пасля ўвядзення загараджальных пошлін у 200% у 2023 годзе расійскі метал перастаў паступаць на амерыканскі рынак.

Зараз асноўным імпарцёрам у ЗША з'яўляецца Канада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула