БЕЛ Ł РУС

Пільная работніца банка ў Маладзечне зберагла грошы наведніка ад пераводу махлярам

25.02.2025 / 11:28

Nashaniva.com

Жыхару Вілейкі ў сацыяльнай сетцы напісала дзяўчына, якая выказала жаданне паразмаўляць. З новай знаёмай мужчына перапісваўся каля двух тыдняў і за гэты час даведаўся, што яна нядаўна аўдавела, паведамляе абласная міліцыя.

Як распавяла дзяўчына, яе муж быў заможным маладым чалавекам, апошняй воляй якога было перадаць усе свае зберажэнні тым, хто ў гэтым мае патрэбу.

Таямнічая незнаёмка вырашыла, што адным з тых, хто атрымае грошы, з'яўляецца яе суразмоўца з Вілейкі, таму яна хацела б яму матэрыяльна дапамагчы. 

Аднак, каб атрымаць грошы, мужчыну неабходна аплаціць пошліну 3 300 рублёў. Гараджанін ахвотна пагадзіўся: узяў свае грошы і адправіўся ў Маладзечна, каб зрабіць перавод. 

Пры спробе аплаціць «пошліну» супрацоўніца банка звярнула ўвагу на падазроны замежны рахунак і выклікала супрацоўнікаў міліцыі. Уважлівасць і вопыт дзяўчыну не падвялі — жыхар Вілейкі не паспеў стаць новай ахвярай махляроў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула