БЕЛ Ł РУС

У гомельскім кафэ жанчыне трапіліся ролы з цвіллю

25.02.2025 / 17:45

Nashaniva.com

Пра гэта гараджанка распавяла ў сацсетках. Кафэ цяпер часова не працуе, піша «Гомельская праўда».

Здарэнне адбылося ў гомельскім кафэ «Капібара». 14 лютага жанчына набыла там ролы — наўпрост на ежы пакупніца заўважыла цвіль.

Пра гэта яна распавяла ў тыктоку. Каб праверыць словы жанчыны, кафэ наведалі супрацоўнікі Гомельскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. На кухні «Капібары» яны сапраўды заўважылі парушэнні, але цвіль на вочы ім не патрапілася.

Як сцвярджае адміністрацыя кафэ, у ролах пакупніцы была не цвіль, а капялюшыкі вугра.

«Мы праверылі ўсю прадукцыю за той дзень. Адправілі абуранай пакупніцы фота капялюшыкаў вугра, якія яе збянтэжылі. Патлумачылі, што гэта не цвіль, вярнулі грошы і папрасілі прабачэння», — расказала дырэктарка «Капібары» Крысціна Турчына.

Пробы з кухні кафэ даслалі на даследаванне. Пакуль гомельская «Капібара» не працуе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула