БЕЛ Ł РУС

У Беларусі збіраюцца праводзіць рэнавацыю па шляху Расіі — зносіць хрушчоўкі і перасяляць жыхароў

25.02.2025 / 22:43

Nashaniva.com

Жыллёвая палітыка Беларусі да 2030 года прадугледжвае перасяленне гараджан у вёскі і знос хрушчовак. Пра гэта распавяла дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Анжаліна Сырамятнікава.

Зараз Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва распрацоўвае канцэпцыю дзяржаўнай жыллёвай палітыкі ў Беларусі да 2030 года.

Па словах Сырамятнікавай, у гэтай канцэпцыі будуць тры асноўныя кірункі: дэўрбанізацыя, рэнавацыя і павелічэнне аб'ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля.

У вялікіх гарадах хочуць будаваць менш кватэр. Цяпер прыярытэт будзе на гарады-спадарожнікі і вёскі. Гэта, па меркаванні чыноўнікаў, дапаможа вярнуць кадры ў сельскую мясцовасць.

Тыя дамы, якія не мае сэнсу рамантаваць, хочуць зносіць. Гаворка тут пра хрушчоўкі. Рэнавацыю хочуць праводзіць «па шляху Расіі»:

«Гэта спадчына савецкага мінулага вычарпала сябе як маральна, паколькі мае малагабарытныя і прахадныя пакоі, так і фізічна — укладанне фінансавых сродкаў у капрамонт немэтазгодна», — адзначыла Сырамятнікава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула