БЕЛ Ł РУС

«Людзей эвакуявалі ў клуб». Што адбывалася ў вёсцы Брагінскага раёна пасля падзення расійскага дрона

25.02.2025 / 20:31

Nashaniva.com

У паўднёвай частцы Брагінскага раёна, над якой фіксуюцца рэгулярныя транзітныя пралёты расійскіх ударных беспілотнікаў, яны часам і падаюць. Напрыклад, адзін з такіх выпадкаў адбыўся ноччу 1 лютага, калі БПЛА ўпаў на паўночны ўсход ад вёскі Малажын Брагінскага раёна — у полі за старой піларамай, даведаўся «Флагшток».

Ілюстрацыйнае фота: збіты расейскі БПЛА Герань (Shahed) у Чарнігаўскай вобласці ў лютым 2025 года. Крыніца: dpsu.gov.ua

«Дрон упаў, але не выбухнуў. Прыязджалі сапёры і іншыя службоўцы. Частку людзей, якія жывуць у раёне падзення, эвакуявалі ў клуб. Хацелі на месцы падарваць, але затым кудысьці вывезлі — выбуху не было. Улады нікому нікому не казалі, чый гэта дрон, але людзі і так ведаюць, што адбылося», — расказала «Флагштоку» крыніца.

З яе слоў, расійскія дроны пры нападах на Украіну пралятаюць над вёскай часта, і «ўсе больш-менш прывыклі да гэтых палётаў».

Інфаграфіка «Флагштока»: месца падзення БПЛА ноччу 1 лютага 2025 года каля вёскі Малажын Брагінкага раёна

Інфармацыя пра пралёт БПЛА над Малажынам верыфікуецца паведамленнем маніторынгавага канала «Беларускі Гаюн». Праект, які нядаўна спыніў сваё існаванне, 1 лютага апублікаваў схему руху трох дронаў тыпу «шахед», першы з іх заляцеў з тэрыторыі Украіны ў 05:06, калі БПЛА ляцеў на Брагін, праз Малажын. Авіяцыя ВПС Беларусі ў тую ноч і раніцай не падымалася.

Чытайце таксама:

Штосьці ўзарвалася над Гомелем. Магчыма, чарговы расійскі шахед збіўся з дарогі

«Упаў у раёне райвыканкама, кучу міліцыі нагналі, у тым ліку АМАП». У Хойніках упаў расійскі дрон

Ноччу ў Гомельскім і Мазырскім раёнах былі выбухі. Імаверна, збілі шахеды

Каментары да артыкула