БЕЛ Ł РУС

У Мінску патрабуецца работнік на заробак 22 тысячы рублёў

25.02.2025 / 22:27

Nashaniva.com

У банку вакансій дзяржаўнай службы занятасці з'явілася некалькі вакансій, дзе абяцаюць заробак звыш 20 тысяч рублёў. Дзве такіх вакансіі прапануе ТАА «ФлэксіТэч», заўважыў Blizko.by.

Гэтай фірме патрабуецца праграміст з вышэйшай адукацыяй і 5-гадовым вопытам працы. Кандыдат будзе займацца крос-функцыянальнай камандай распрацоўкі (8+ чалавек). Патрабуецца высокая ступень самастойнасці, адказнасці і вопыт у ролі Team Lead ад 2-х гадоў, а таксама вопыт камерцыйнай распрацоўкі на платформе.Net C# ад 5 гадоў.

Заробак такому чалавеку абяцаюць не цвёрды, а з дыяпазонам у 16730 — 20490 рублёў. Гэта ад 5215 да 6388 даляраў па актуальным курсе Нацбанка.

Іншая вакансія — кіраўнік праекта. Асноўнымі задачамі будуць: вызначыць ключавыя мэты прадукту; генераваць і валідаваць гіпотэзы, даследаваць рынак і канкурэнтаў; узаемадзейнічаць з патэнцыяльнымі і дзейнымі партнёрамі і СХ; ствараць і падтрымліваць дарожную карту прадукту і іншыя падобныя абавязкі.

Тут прапануюць такі дыяпазон заробкаў: 14340 — 22190 рублёў. У пераліку гэта ад 4470 да 6918 даляраў.

Чытайце таксама:

Сярэдні заробак у Беларусі ў студзені знізіўся на 266 рублёў

Распрацоўшчык з Амстэрдама расказвае, колькі ён траціць у месяц

Сярэдні заробак у Літве складае 1407 еўра на рукі

Каментары да артыкула