БЕЛ Ł РУС

Залаты ўнітаз з палаца, дзе нарадзіўся Чэрчыль, скралі за пяць хвілін

25.02.2025 / 22:50

Nashaniva.com

Каб скрасці залаты ўнітаз коштам да шасці мільёнаў долараў, спатрэбілася пяць хвілін. Пра гэта пракурор расказаў у Оксфардзе на судовым пасяджэнні па справе, піша Бі-бі-сі.

Залаты ўнітаз «Амерыка». Фота: Leon Neal / Getty Images

Пра рабаванне з Блэнхэймскага палаца пад Оксфардам стала вядома ў 2019 годзе, але цяпер ідзе суд, на якім агучылі падрабязнасці здарэння.

Са слоў пракурора, банда з пяці чалавек ноччу на двух аўтамабілях пратараніла браму Бленхеймскага палаца. Затым яны выбілі акно і праніклі ў сам палац.

Група выламала ўнітаз кавадламі і збегла. Усяго ім на гэта спатрэбілася каля пяці хвілін.

Унітаз з золата 750-й пробы (18 карат) не быў пастаянным прадметам інтэр'еру ў палацы, дзе калісьці нарадзіўся Уінстан Чэрчыль. Яго ўсталявалі часова — як частку выставы італьянскага мастака-канцэптуаліста Маўрыцыа Кателлана. Гэтую сваю працу ён назваў «Амерыка».

Нягледзячы на гэта, унітаз працаваў і быў падключаны да каналізацыі. У палацы ён прастаяў усяго два дні — і гэты час ахова назірала, каб ніхто ім не скарыстаўся.

Важыў арт-аб'ект 98 кілаграмаў. 

У рабаванні палаца абвінавачваюць 39-гадовага Майкла Джонса з Оксфарда, 36-гадовага Фрэдэрыка Доу з Віндзора і 41-гадовага Бора Гючдзюк з Лондана.

Як сцвярджае бок абвінавачвання, паведамленні, знойдзеныя ў іх тэлефонах, даказваюць, што мужчыны дамовіліся аб куплі-продажу 20 кілаграмаў выкрадзенага золата за 25,632 фунта стэрлінгаў (цяпер — прыкладна 33,6 тысяч долараў) за кілаграм, што прыкладна на 3 тысячы фунтаў танней тагачаснай рынкавай цаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула