БЕЛ Ł РУС

Трамп сустрэнецца з Зяленскім у пятніцу для падпісання пагаднення аб нетрах

26.02.2025 / 7:43

Nashaniva.com

«Я разумею, што гэта вялікая здзелка, вельмі вялікая … магчыма, здзелка на трыльён даляраў», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Уладзімір Зяленскі, верагодна, прыбудзе ў Вашынгтон у пятніцу, 28 лютага, для асабістай сустрэчы. Падчас перамоваў можа быць падпісана пагадненне па здабычы карысных выкапняў. Пра гэта Трамп сказаў падчас размовы з журналістамі ў Белым доме, піша «Украінская праўда».

«Я чуў, што ён (Зяленскі) прыязджае ў пятніцу (28 лютага). Вядома, я не супраць, калі ён захоча. І калі ён захоча падпісаць яе разам са мной — калі ласка».

«Я разумею, што гэта вялікая здзелка, вельмі вялікая … магчыма, здзелка на трыльён даляраў. Гэта можа быць што заўгодна, бо гаворка ідзе пра рэдказямельныя металы і іншыя рэсурсы».

Трамп таксама адзначыў жаданне вярнуць выдаткаваныя сродкі.

«Мы хочам быць абароненымі, мы хочам вярнуць гэтыя грошы. Вайна не павінна была адбыцца, але яна адбылася, і цяпер мы павінны яе вырашыць. Амерыканскія падаткаплацельшчыкі нарэшце вернуць свае грошы».

На пытанне журналіста пра тое, што Украіна атрымае наўзамен, Трамп адказаў, што гэта «350 мільярдаў даляраў і права змагацца далей».

Чытайце таксама:

Украіна пагадзілася на здзелку з ЗША па выкапнях, калі Вашынгтон змякчыў свае патрабаванні

Борыс Джонсан падтрымаў прапанову Трампа па выкапнях ва Украіне

Каментары да артыкула