БЕЛ Ł РУС

Сям'я Цапкалаў легалізавалася ў Албаніі

27.02.2025 / 7:0

Nashaniva.com

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта — 2020 Валерый Цапкала заняўся ў Албаніі кансультаваннем мясцовага Парка высокіх тэхналогій.

Валерый і Вераніка Цапкалы

Раней сям'я жыла ў суседняй Грэцыі, бо там Вераніка Цапкала знайшла працу ў кампаніі, якая стварае штучны інтэлект. «І гэта адзіная прычына, чаму мы туды пераехалі. Па ўмовах я павінна была там знаходзіцца фізічна», — казала яна.

Цяпер сітуацыя змянілася. Як паведамілі «Нашай Ніве» дзве крыніцы, сям'я ўрэшце легалізавалася ў Албаніі. Тут Валерыя Цапкалу паклікалі кансультантам у мясцовы аналаг Парка высокіх тэхналогій.

У Албаніі задумалі стварыць праект TEDA Tirana на 5—7 тысяч працоўных месцаў. Асноўны кірунак — IT-індустрыя, у тым ліку дата-цэнтры, штучны інтэлект і тэхналагічны сектар.

Валерый Цапкала нарадзіўся ў 1965 годзе ў Гродне. У 1994-1997 быў першым намеснікам міністра замежных спраў Беларусі. У 1997 — 2002 — пасол у ЗША і Мексіцы. У 2005 — 2017 — дырэктар Парка высокіх тэхналогій. У 2020 балатаваўся ў прэзідэнты. ЦВК забракавала сабраныя Цапкалам 160 тысяч подпісаў.

Вераніка Цапкала нарадзілася ў 1972 годзе ў Магілёве. Працавала менеджарам па развіцці Microsoft у СНД. Пасля таго, як яе мужу адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, адбылося аб'яднанне штабоў — Ціханоўскай, Цапкалы і Бабарыкі. Тады Вераніка стала прадстаўляць каманду свайго мужа на агітацыйных пікетах Святланы Ціханоўскай.

Чытайце таксама:

Цапкала разаслаў па усім Еўрасаюзе скаргі на Ціханоўскую і іншых стваральнікаў пашпарта Новай Беларусі

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля

Вераніка Цапкала пра ад'езд у Маскву за дзень да выбараў: «Я хацела правесці гэты гістарычны дзень з дзецьмі»

Каментары да артыкула