БЕЛ Ł РУС

Рыжанкоў анансаваў правядзенне ў Мінску трэцяй канферэнцыі па еўразійскай бяспецы

26.02.2025 / 14:28

Nashaniva.com

Трэцяя Мінская канферэнцыя па еўразійскай бяспецы адбудзецца восенню. 

«Увосень гэтага года Беларусь правядзе III Мінскую канферэнцыю па еўразійскай бяспецы. Мы запрашаем усіх зацікаўленых на адкрыты дыялог. Мы перакананыя, што шлях да глабальнага міру і раззбраення ляжыць праз аднаўленне даверу, праз строгае прытрымліванне прынцыпу роўнай і непадзельнай бяспекі для ўсіх дзяржаў, праз раўнапраўны і ўзаемапаважлівы дыялог», — заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на Канферэнцыі ААН па раззбраенні ў Жэневе.

II Мінская міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы прайшла ў Мінску летась 31 кастрычніка — 1 лістапада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула