БЕЛ Ł РУС

Як расіяне ставяцца да Лукашэнкі — вынікі свежага апытання

27.02.2025 / 10:23

Nashaniva.com

Сацыёлагі Расійскага фонда грамадскай думкі апублікавалі вынікі сацыялагічнага даследавання «Расія і Беларусь». У параўнанні са жніўнем 2020 года папулярнасць Лукашэнкі ў расіян вырасла амаль у два разы. 

На пытанне «Як вы ў цэлым ставіцеся да Аляксандра Лукашэнкі — хутчэй добра, хутчэй дрэнна ці абыякава?» 69% адказалі, што «хутчэй добра», абыякава — 24%. У жніўні 2020 года 38% адказалі, што «хутчэй добра», абыякава — 45%, хутчэй кепска — 10%.

 

63% апытаных расіян лічаць, што большасць жыхароў Беларусі «хутчэй станоўча» сёння ставіцца да Аляксандра Лукашэнкі. 

71% удзельнікаў даследавання давяраюць вынікам выбараў прэзідэнта Беларусі 2025 года, дзе, па афіцыйных даных, Лукашэнка набраў 87% галасоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула