БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка дае інтэрв'ю амерыканскаму блогеру

27.02.2025 / 10:57

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 27 лютага дае інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыё Наўфалу. Гэта амерыканскі крыптпрадпрымальнік і блогер, аўтар праекта «Круглы стол» на платформе X. 

«У апошні час у прэс-службу кіраўніка дзяржавы паступае шмат зваротаў ад новых заходніх медыяў з просьбай правесці інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам», — паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі. 

Там жа распавялі пра блогера, якога выбралі для інтэрв'ю —амерыканскі крыптпрадпрымальнік і блогер, аўтар праекта «Круглы стол» на платформе X. Нарадзіўся ў Ліване, мае аўстралійскае грамадзянства і від на жыхарства ў ААЭ. 

Праект «Круглы стол» — гэта відэаінтэрв'ю з палітычнымі і грамадскімі дзеячамі. Колькасць іх праглядаў вар'іруецца ад 200 тысяч да 34 мільёнаў. Гасцямі шоу сталі прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца, былая прэзідэнтка Венгрыі Каталін Новак, экс-прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару і іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула