БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, колькі беларусы трацяць на спажывецкія выдаткі

28.02.2025 / 23:46

Nashaniva.com

69,8% сямейнага бюджэту беларусаў — гэта спажывецкія выдаткі. Гэта сцвярджае Белстат на падставе звестак за чацвёрты квартал мінулага года.

У чацвёртым квартале 2024 года грашовыя выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 2446,6 рубля ў месяц. Амаль 70% (1706,7 рубля) з іх прыпадае на спажывецкія выдаткі.

Прыблізна роўныя часткі сямейнага бюджэту ідуць на харчаванне і нехарчовыя тавары (36,9% і 37,7% адпаведна), яшчэ 23% — на аплату паслуг.

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Беларусі ў студзені мінулага года склала 2427,4 рубля.

Чытайце таксама:

Белстат: на 10 мінчанак па статыстыцы 8 мінчан

Новы рэкорд? Тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю працягвае расці

Як выраслі цэны ў Беларусі за апошнія чатыры гады

Мінус $1,3 мільярда cклала сальда замежнага гандлю ў 2024

Каментары да артыкула