БЕЛ Ł РУС

У Папы Францішка здарыўся бронхаспазм

1.03.2025 / 10:49

Nashaniva.com

У Францішка ўчора адбыўся ізаляваны эпізод бронхаспазму з наступным пагаршэннем дыхання, што запатрабавала прымянення неінвазіўнай штучнай вентыляцыі лёгкіх, паведамляюць «Навіны Ватыкана»

 

Папа Францішак. Фота: Andrew Medichini / AP

Стан здароўя Папы, які знаходзіцца ў рымскай клініцы «Джэмэлі» ўжо чатырнаццаць дзён, атрымаў учора пагаршэнне. У першай палове пятніцы пантыфік чаргаваў дыхальную фізіятэрапію з малітвай у капліцы, аднак днём у яго пачаўся ізаляваны эпізод бронхаспазму.

Неадкладна правялі бронхааспірацыю і пачалі неінвазіўную механічную вентыляцыю, што дазволіла палепшыць газаабмен.

Пантыфік спакойна правёў ноч і сёння прачнуўся пасля перанесенага.

Папа знаходзіцца ў бальніцы ўжо 14 дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула