БЕЛ Ł РУС

Нявестка Лукашэнкі анансавала працяг свайго «Марафона адзінства» — праект «Час любіць сваё»

2.03.2025 / 9:20

Nashaniva.com

Ганна Лукашэнка запэўнівае, што яе акцыі — перадусім пра любоў да Беларусі і гонар за краіну.

Ганна Лукашэнка

Ганна Лукашэнка (Сялук) — жонка Дзмітрыя Лукашэнкі і, адпаведна, нявестка Аляксандра Лукашэнкі — расказала, што збіраецца арганізаваць другі этап «Марафона адзінства».

«Марафон адзінства» — агітацыйныя канцэрты і іншыя ідэалагічныя масавыя мерапрыемствы, якія адбываліся ў 16 буйных гарадах Беларусі перад апошнімі перавыбарамі Аляксандра Лукашэнкі.

«Мы зразумелі, што людзям патрэбнае свята, і яны хочуць аб'ядноўвацца. Магчыма, мы часцей аб'ядноўваемся, каб пагаварыць пра сур'ёзнае, і не так часта сустракаемся, каб проста парадавацца ці абмяняцца нейкімі эмоцыямі. Таму людзі вельмі добра ўспрынялі праект «Разам працуем, разам спяваем» і іншыя фарматы, якія неслі свята і адчуванне радасці.

Паколькі і ад Аляксандра Лукашэнкі прагучала, што гэта толькі першы этап, бачым, што і ад насельніцтва ёсць запыт. Усе жадаюць працягу. Магчыма, у нас, напрыклад, з'явіцца новы праект пад назвай «Час любіць сваё», таму што сапраўды такі час настаў і настаў ужо даўно», — заявіла Ганна Лукашэнка карэспандэнту БелТА.

Чытайце таксама:

«Сілавікам рэспект. Сялусе ганьба». Бондарава прыдумала мянушку для нявесткі Лукашэнкі

«Сам прапанаваў ёй выйсці на Ганну Сялук». Палітвязень расказаў пра сваю былую жонку — спявачку з міліцэйскімі пагонамі

Бондарава папрасіла прабачэння за Сялук, але зрабіла гэта без належнай павагі

«Я не ведала, хто яна такая». Бондарава апраўдваецца за наезд на нявестку Лукашэнкі

Каментары да артыкула