БЕЛ Ł РУС

Новы ўрад Германіі рыхтуецца да рэкордных выдаткаў на войска

2.03.2025 / 17:4

Nashaniva.com

Будучы ўрад Германіі абмяркоўвае маштабныя інвестыцыйныя пакеты, якія могуць перавысіць сотні мільярдаў еўра.

Фрыдрых Мерц. Фота: Nietfeld / picture alliance via Getty Images

Як стала вядома Bild, падчас перамоваў паміж ХДС/ХСС і Сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі гаворка ішла аб стварэнні двух фондаў: аднаго для Бундэсвера (узброеных сіл), другога — для абнаўлення інфраструктуры.

Паводле інфармацыі Bild, у абодва фонды могуць унесці «значна больш за 100 мільярдаў еўра». Вядучыя нямецкія эканамісты ацанілі патрэбы ў 400 мільярдаў еўра для абароны і да 500 мільярдаў — для інфраструктурных праектаў.

Адначасова абмяркоўваецца магчымая рэформа «пазыковага тормазу» — закона, які стрымлівае рост дзярждоўгу. Лідар ХДС Фрыдрых Мерц выказаў асцярожную гатоўнасць да зменаў, але пакуль невядома, калі гэта можа адбыцца. Варыянт рэформы да канца сакавіка выглядае малаімаверным, а пасля стварэння новага ўрада «Альтэрнатыва для Германіі» і «левыя» могуць заблакаваць ініцыятыву, якая патрабуе дзвюх трацін галасоў у Бундэстагу.

Фрыдрых Мерц мае намер найбліжэйшым часам асабіста сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Мяркуецца, што адной з галоўных тэм сустрэчы стануць планы ўрада Германіі па фінансаванні абароны краіны.

Чытайце таксама:

«Еўропа і свет іншыя, Пуцін зусім не Гітлер». Гісторык Церашковіч дае расклад і параўноўвае сітуацыю з 1930-мі

«Мерц будзе падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, а не Лукашэнку»

Каментары да артыкула