Памёр архітэктар Барыс Косціч
Яму было 74 гады.
26 лютага пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр архітэктар Барыс Косціч, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».
Нарадзіўся ў 1951 года ў Курску, з дзяцінства жыў у Мінску. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. З 1973 па 2004 год працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект», з 1990 года ўзначальваў творчую майстэрню.
Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе з 2015 года быў загадчыкам кафедры інтэр'ера і абсталявання.
Адзін з яго знакавых праектаў — Духоўна-адукацыйны цэнтр Беларускай Праваслаўнай Царквы і Акадэмія імя Святога Кірыла Тураўскага. Яму ж мы абавязаныя выглядам Зыбіцкай вуліцы.