БЕЛ Ł РУС

«Белтэлекам» падняў тарыфы на дзве паслугі

3.03.2025 / 16:32

Nashaniva.com

Кампанія «Белтэлекам» абвясціла аб змене тарыфаў на некаторыя паслугі з 12 сакавіка. Яны закрануць юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама самазанятых фізічных асоб, якія плацяць падатак на прафесійны даход.

Новыя тарыфы былі ўсталяваныя на паслугі «SMS-рассылка» і «SMS-інфармаванне».

Так, з 12 сакавіка за кожнае адпраўленае заказчыкам SMS-паведамленне карыстальнікам паслуг электрасувязі, якія аказваюцца з выкарыстаннем апаратна-праграмных сродкаў Цэнтра абслугоўвання выклікаў (ЦАВ), прыйдзецца плаціць:

Раней на гэтую паслугу быў усталяваны адзіны тарыф у 0,0288 рубля, гэта значыць паслуга падаражэла адразу на 8%.

Аналагічныя дыферэнцыяваныя тарыфы для самазанятых беларусаў і юрыдычных асоб і ІП «Белтэлекам» устанавіў за SMS-інфармаванне пры наданні для карыстання сеткі Wi-Fi.

Чытайце таксама:

«Белтэлекам» з 1 сакавіка павышае кошт некаторых паслуг

У Беларусі запусцілі пяць новых тэлеканалаў

Махляры прапануюць пасіўны заробак ад «Белтэлекама»

Каментары да артыкула