БЕЛ Ł РУС

У мінскім доме зробяць уваход у пад'езд па тэлефоне

4.03.2025 / 9:5

Nashaniva.com

Задумай зрабіць уваход у пад'езд без ключа падзяліліся з «Мінск-Навінамі» ў ЖКГ Кастрычніцкага раёна сталіцы. Адмысловы дадатак на смартфоне нават выкліча ліфт жыхару. 

У адным з дамоў на вуліцы Магілёўскай хочуць зрабіць доступ у пад'езд без традыцыйнага ключа. Для таго, каб патрапіць у будынак, трэба будзе ўсталяваць на тэлефон спецыяльны дадатак.

Смартфон адкрые дзверы ў пад'езд, выкліча ліфт і даставіць на патрэбны паверх.

Кошт пытання — ад 2,5 да 5 рублёў у месяц.

Ужо правялі апытанне жыхароў. Але не ўсе пагадзіліся за такое плаціць. Пасля ўвядзення сістэмы адны будуць заходзіць у пад'езд па старой схеме, іншыя — па новай, паведамляюць камунальнікі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула