БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў

4.03.2025 / 12:11

Nashaniva.com

Міністра сельскай гаспадаркі Анатоля Ліневіча звольнілі праз 9 месяцаў працы.

Новым міністрам сельскай гаспадаркі стане Юрый Горлаў — калісьці ён кіраваў Стоўбцамі і Маладзечнам, а пасля быў памочнікам Лукашэнкі па Гомельшчыне.

Былы міністр сельскай гаспадаркі Анатоль Ліневіч пратрымаўся на пасадзе 9 месяцаў — яго прызначылі толькі ў чэрвені 2024 года.

А новым міністрам будаўніцтва прызначаны Аляксандр Студнеў — з кастрычніка 2022 года кіраўнік Магілёва. Раней таксама займаў пасаду старшыні Бабруйскага гарвыканкама.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прызначыў віцэ-прэм'ераў — яны старыя

Кіраўніком Гродзеншчыны часова будзе Караеў, бо Караніка паставілі віцэ-прэм'ерам

Лукашэнка часткова зацвердзіў новы склад урада. Сілавікі захавалі пасады

Каментары да артыкула