БЕЛ Ł РУС

Памерла Кацярына Лаўрыненка

5.03.2025 / 2:9

Nashaniva.com

3 сакавіка, пражыўшы ўсяго 48 гадоў, памерла гісторык і тэолаг Кацярына Лаўрыненка. 25 лютага яна трапіла ў бальніцу з двухбаковай пнеўманіяй і ад хваробы так і не ачуняла, піша Katolik.life.

Кацярына Лаўрыненка

Кацярына Лаўрыненка нарадзілася 23 лютага 1977 года ў гарадскім пасёлку Руба пад Віцебскам.

У 1999 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава па спецыяльнасці «Гісторыя. Беларуская мова і літаратура», у 2002-м — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2010-м — магістратуру Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла II.

У 2005 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Каталіцкі Касцёл у грамадска-палітычным жыцці ПНР у 1970—1989 гадах». Аўтарка шматлікіх навуковых і папулярных публікацый у асноўным на тэмы, звязаныя з гісторыяй Каталіцкай царквы.

Пачынаючы з 2003 года шмат гадоў працавала на кафедры сусветнай гісторыі і сусветнай культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава. Звольнілася адтуль пасля падзей 2020 года. У той час яна адкрыта каментавала грамадска-палітычны крызіс у Беларусі ў прывязцы да Каталіцкай царквы.

У апошнія гады Кацярына Лаўрыненка працавала ў структурах Каталіцкай царквы, выкладала гісторыю і кананічнае права.

«Яна вельмі любіла жывёл, апекавалася імі. Была добрым, чулым чалавекам. Любіла хадзіць у пешыя пілігрымкі, фатаграфаваць пейзажы роднага краю», — расказала пра Кацярыну яе сяброўка.

На старонцы ў сацсетцы апошні яе допіс быў з просьбай аб малітве ў сувязі з хваробай. Праз тыдзень жанчына памерла, а апошнія дні была без прытомнасці, знаходзілася на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Чытайце таксама:

Памёр архітэктар Барыс Косціч

У Варшаве памёр гродзенскі гоншчык Аляксей Асмалоўскі

Памёр Алег Васільчанка

Каментары да артыкула