БЕЛ Ł РУС

ЦРУ сцвярджае, што прыпыніла абмен разведзвесткамі з Украінай, але ўкраінскія чыноўнікі кажуць адваротнае 

5.03.2025 / 15:30

Nashaniva.com

ЗША спынілі абмен разведзветкамі з Украінай, што можа значна ўскладніць магчымасць украінскіх вайскоўцаў эфектыўна наносіць удары па расійскіх сілах, піша Financial Times. У той жа час украінскі чыноўнік запэўніў Bloomberg, што краіна працягвае атрымліваць неабходную інфармацыю.

Дырэктар ЦРУ Джон Рэдкліф таксама заявіў у эфіры Fox, што ЗША часова спынілі выдачу Украіне зброі і звестак выведкі.

«Прэзідэнт Трамп папрасіў зрабіць паўзу. Як я ўжо згадваў, Трамп — мірны прэзідэнт. Ён хоча пакласці канец існуючым войнам. У гэтым выпадку ў прэзідэнта Трампа было рэальнае пытанне аб тым, ці прыхільны прэзідэнт Зяленскі да мірнага працэсу. І ён сказаў: «Зробім паўзу», — заўважыў ён.

У ЦРУ мяркуюць, што паўза «хутка скончыцца».

Ананімны высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік пры гэтым распавёў Bloomberg, што яго краіна працягвае атрымліваць неабходную інфармацыю. Іншы ўкраінскі чыноўнік паведаміў журналістам Sky News адваротнае.

Яшчэ адна з крыніц Sky паведаміла, што Злучаныя Штаты прыпынілі абмен толькі тымі дадзенымі, якія ўплываюць на ўдары Украіны па Расіі.

Амерыканская разведвальная падтрымка адыгрывае ключавую ролю ў тым, каб Украіна магла выяўляць і знішчаць расійскія ваенныя аб'екты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула