БЕЛ Ł РУС

У вёсцы на Валожыншчыне загарэліся адразу пяць будынкаў

5.03.2025 / 21:49

Nashaniva.com

абноўлена

Адразу некалькі будынкаў ахапіла полымя ў вёсцы Буні Валожынскага раёна, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Скрыншот з відэа

«Паводле папярэдняй інфармацыі, гараць 5 будынкаў. На месцы працуюць 8 адзінак тэхнікі», — сказана ў паведамленні ў тэлеграм-канале ведамства.

Праз некалькі гадзін пажар удалося ліквідаваць.

«Паводле аператыўнай інфармацыі, агнём знішчаныя жылы дом, тры гаспадарчыя пабудовы і легкавы аўтамабіль. Пашкоджаныя жылы дом і гаспадарчая пабудова», — паведамляе МНС.

Адзначаецца, што хуткаму распаўсюджванню полымя спрыяў моцны вецер, які ствараў пагрозу для найбліжэйшага ляснога масіву.

Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма. Прычына здарэння высвятляецца.

У верасні мінулага года, дарэчы, паведамлялася пра маштабны пажар у вёсцы Балажэвічы Мазырскага раёна. Тады агнём было знішчана тры дамы і некалькі надворных пабудоў. Для тушэння пажару прыцягвалася 12 адзінак тэхнікі і 37 пажарнікаў. У якасці версіі яго ўзнікнення разглядалася неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула