БЕЛ Ł РУС

Расія ўдарыла ракетамі па гатэлі ў Крывым Розе, два чалавекі загінулі, ёсць параненыя

5.03.2025 / 23:59

Nashaniva.com

Абноўлена

Пра расійскі ўдар па Крывым Розе паведаміў начальнік Днепрапятроўскай АВА Сяргей Лысак. 

Наступствы ўдару па Крывым Розе. Фота: Сяргей Лысак / Telegram

Ад удару загінулі 53-гадовы мужчына і яшчэ адзін чалавек. Шпіталізавалі 11 чалавек, шэсць з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Сярод параненых — 43-гадовы мужчына і 49-гадовая жанчына, удакладніў ён.

У ДСНС Украіны дадалі, што ўдар адбыўся па гатэлі ў горадзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула