БЕЛ Ł РУС

Парашэнка: Мая каманда «публічна і празрыста» працуе з уладамі ЗША

6.03.2025 / 13:53

Nashaniva.com

Аднак каманда экс-прэзідэнта Украіны выступае супраць правядзення выбараў ва ўмовах баявых дзеянняў.

Пятро Парашэнка. Фота: AP Photo/Petr David Josek

Экс-прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што яго каманда «публічна і празрыста» працуе з уладамі ЗША, піша РБК.

Раней Politico паведаміла пра «тайныя перамовы» адміністрацыі Трампа з партыяй Парашэнкі «Еўрапейская салідарнасць» і экс-прэм’еркай Юліяй Цімашэнкай.

 «Сутнасць нашых размоў з прадстаўнікамі амерыканскага боку заўсёды зводзіцца да двух прынцыпаў: «бяспека перадусім, а мір — праз сілу», — заявіў Парашэнка.

Ён падкрэсліў, што адсутнасць належнай камунікацыі паміж цяперашнімі ўладамі Украіны і адміністрацыяй ЗША стварае «рызыку для дзяржавы».

Каманда Парашэнкі выступае супраць правядзення выбараў ва ўмовах баявых дзеянняў.

Галасаванне магчыма толькі пасля спынення агню і мірнага пагаднення з гарантыямі бяспекі, — заявіў экс-прэзідэнт.

Цімашэнка падзяляе гэтую пазіцыю: «Да таго моманту [дасягнення міру], і я казала пра гэта неаднаразова, пра правядзенне выбараў ва Украіне не можа быць і гаворкі».

Цімашэнка таксама заявіла, што яе партыя «Бацькаўшчына» супрацоўнічае з усімі саюзнікамі Кіева, каб дапамагчы дасягнуць «справядлівага міру».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула