БЕЛ Ł РУС

Жанчына ў Добрушы кідала з 7 паверха слоікі і каструлі з ежай. А калі міліцыя стала ламаць дзверы, уключыла газ

6.03.2025 / 15:25

Nashaniva.com

Відэа здарэння ў Добрушы з’явілася ў тыктоку — жанчына з 7 паверха выкідала з дома самыя розныя рэчы, у тым ліку і тыя, якімі можна было мінакоў забіць. Зверху ляцела не толькі вопратка, але і каструлі, слоікі, гародніна і іншае.

Як расказвае аўтарка відэа, пад вокнамі стаялі дзве машыны. На шчасце, іх паспелі адагнаць.

@gusakova.yana Безумие #соседи ♬ War Hammer - Noise Candy Music

«Пакуль службы спрабавалі ўзламаць дзверы, яна адкрыла газ», — дадае аўтарка відэа.

«Добра хоць сама не выскачыла», — пішуць каментатары пад пастом.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула