БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка дазволіў ахоўнікам надглядаць наведвальнікаў начных клубаў

6.03.2025 / 19:9

Nashaniva.com

Лукашэнка падпісаў указ «Аб мерах па ўдасканаленні ахоўнай дзейнасці», у якім дазволіў ахоўнікам начных клубаў надглядаць наведвальнікаў, паведаміла яго прэс-служба. Дакумент апублікаваны на сайце Лукашэнкі.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: nextclubminsk / Instagram

Указам зменены пералік арганізацый, у якіх дапускаюцца асабісты дагляд, дагляд рэчаў і дакументаў, транспартных сродкаў.

У спіс дадалі месцы, дзе праводзяцца дыскатэкі, начныя клубы, гандлёвыя цэнтры, фізкультурна-спартыўныя аб'екты і аб'екты культурнай інфраструктуры.

Таксама ўказ замацаваў спіс месцаў, дзе павінны быць усталяваны «трывожныя кнопкі»: аэрапорты, гандлёвыя цэнтры, рынкі, аквапаркі, шматфункцыянальныя будынкі, а таксама спартыўна-відовішчныя збудаванні, аб'екты культурнай інфраструктуры, установы аховы здароўя і дзяржаўныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання з колькасцю пасадачных і ложка-месцаў ад 300 і больш, іншыя крытычна важныя аб'екты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула