БЕЛ Ł РУС

Збіраюцца скараціць спіс работ, забароненых для жанчын

6.03.2025 / 22:8

Nashaniva.com

Пра намеры скараціць спіс забароненых у Беларусі для жанчын работ расказала міністарка працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка, паведамляе БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Гаворка ідзе пра спіс цяжкіх работ і работ са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, на якіх забараняецца прыцягненне да працы жанчын. Раней яго ўжо значна скарацілі, і на сёння ў спіс уключана 88 пазіцый, якія ўтрымліваюць забароненыя для жанчын віды работ і назвы рабочых прафесій.

«Вядома, гэты працэс не спынены. Мы працуем над новым скарачэннем гэтага пераліку», — сказала Наталля Паўлючэнка, патлумачыўшы, што эканоміка мадэрнізуецца і аптымізуюцца вытворчыя працэсы, што палягчае працу.

«Мы здымаем гэтыя абмежаванні, сумесна з Міністэрствам аховы здароўя вывучаючы тыя шкодныя фактары, якія засталіся, і рыхтуем прапанову па чарговым скарачэнні спісу шкодных прафесій, на якіх не могуць працаваць жанчыны, для больш шырокай прапановы на рынку працы для нашых дам», — сказала міністарка.

Чытайце таксама:

Таямніца таго, чаму жанчыны старэюць пазней за мужчын, магчыма, раскрытая

Вахцёрка інтэрната БДУ паказала свой працоўны дзень — і скарыла тыкток

Расійскія прапагандысты прывезлі ў Беларусь выставу пра жанчын пуцінскіх «герояў»

Каментары да артыкула