БЕЛ Ł РУС

У Беларусі выпусцілі парфуму з водарам бетону

6.03.2025 / 23:26

Nashaniva.com

Навінку падрыхтавалі да свята 8 сакавіка, піша «Точка».

Інтэр'ерная парфума Fundamental №1. Фота: «Точка», СБК

Вырабіў незвычайную парфуму завод «Сучасныя бетонныя канструкцыі». На гэта аўтараў натхнілі «жанчыны, якія працуюць на заводзе».

Інтэр'ерную парфуму назвалі Fundamental №1. Да арамату падрыхтавалі і адмысловы прома-ролік.

Вытворца кажа, што гэты водар сімвалізуе баланс грубых і далікатных формаў — як глыбіня жаночага погляду напаўняе розныя сферы любоўю да нюансаў і прыгажосці, ствараючы вытанчаны і выразны вынік.

«Жаночая сіла тут — гэта саюз жорсткасці і гнуткасці, спалучэнне логікі і інтуіцыі, тэхналогіі і эстэтыкі. У аснове ўсяго — натхненне жанчыны. Я б сказала, натхненне ўсіх жанчын нашага прадпрыемства, якія займаюцца такой няпростай справай, як вытворчасць жалезабетонных канструкцый», — пракаментавала «Точке» дырэктарка завода Таццяна Бігун.

Па словах генеральнай дырэктаркі «А-100 Дэвалапмент», куды ўваходзяць «Сучасныя бетонныя тэхналогіі», Ганны Ястрабавай, на кіруючых пасадах іх кампаній шмат гадоў знаходзяцца жанчыны:

«Мы даўно пераканаліся, што менавіта жаночы падыход да кіравання вытворчасцю і будаўніцтвам дае магчымасць ствараць нестандартныя праекты, надаваць такую ўвагу дэталям».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула