БЕЛ Ł РУС

Вядомы мінскі блогер, які дапамагае людзям з інваліднасцю, трапіў у бальніцу

7.03.2025 / 12:19

Nashaniva.com

Мінскі блогер Дзмітрый Жых (Belrels) вядомы тым, што бярэ вулічныя інтэрв'ю ў выпадковых гараджан. Распытвае, як жывуць, пра што мараць. Некаторыя відэа збіраюся мільёны праглядаў. Часта героямі яго апытанак становяцца людзі з інваліднасцю. Дзякуючы блогеру, удаецца спаўняць іх невялікія жаданні і збіраць грошы на патрэбы.

Дзмітрый Жых. Скрыншот відэа

Аўдыторыя ў Дзмітрыя вялікая — 300 тысяч падпісчыкаў у інстаграме і больш за 340 тысяч у тыктоку.

Але цяпер сам блогер трапіў у бяду. Ён запісаў ролік з бальнічнай палаты, дзе патлумачыў, што здарылася:

«Былі праблемы: часта кружылася галава і здавалася, што зараз страчу прытомнасць. Нават у той момант, калі браў інтэрв'ю, стараўся гэта схаваць. Уначы мне стала кепска, выклікалі хуткую».

Дзмітрыя завезлі ў бальніцу хуткай дапамогі. Там зрабілі УГД сэрца — яно паказала, што артэрыяльны клапан не функцыянуе і яго трэба тэрмінова мяняць. 

Цяпер мужчына чакае аперацыі. Перажывае, але верыць, што ўсё будзе добра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула