БЕЛ Ł РУС

Ярмошына прызналася, якія згрызоты сумлення ў яе былі. Але гэта не праз фальсіфікацыі

7.03.2025 / 13:25

Nashaniva.com

Былая старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына расказала, што ёй не давала адчуваць сябе спакойна пасля выхаду на пенсію.

Лідзія Ярмошына. Скрын відэа: BelarusOneTV / YouTube

У Лідзіі Ярмошынай пацікавіліся, як яна сябе адчувала ў першыя дні пасля выхаду на пенсію.

«У першыя дні ў мяне былі жахлівыя згрызоты сумлення, асабліва ранкамі. Я прасыпалася. Зразумела, я чытала кніжку, я балдзела ад гэтага. І ў мяне былі згрызоты сумлення — людзі ідуць на працу, а я тут валяюся»,

— прызналася Ярмошына і расказала, што да пенсіі яна рыхтавалася ўвесь 2021 год:

«Пасля таго, як прайшлі падзеі 20-га, я ўжо рыхтавалася да [сыходу]. Таму гэта (пенсія. — НН) для мяне — свабода. Маркс гаварыў: «Свабода гэта ўсвядомленая неабходнасць». (…) Цяпер я працягваю жыць дастаткова цікава».

«У мяне вельмі шмат зносін. Гэта зносіны з калегамі, былымі калегамі. Гэта прагулкі, басейн, чытанне, тэатр. Гэта маса цікаўнасцей. Ну, і зразумела Беларускі саюз жанчын»,

— пахвалілася сваім разнастайным жыццём на пенсіі Ярмошына.

Чытайце таксама:

Ярмошына: Я не магу падтрымаць культ асобы Сталіна. Сям'я майго бацькі была раскулачаная, палова загінула

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах

Ярмошына расказала, як апазіцыя нібыта спрабавала яе падкупіць

Каментары да артыкула