БЕЛ Ł РУС

Трамп стварыў у ЗША рэзерв біткоінаў

7.03.2025 / 16:28

Nashaniva.com

Згодна з указам Дональда Трампа, у ЗША створаць дзяржаўны рэзерв крыптавалют. У яго ўвойдуць лічбавыя актывы, канфіскаваныя ў краіне ў ходзе судовых працэсаў, так што праект «не будзе каштаваць падаткаплацельшчыкам ні цэнта», заявіў спецпрадстаўнік Белага дома па пытаннях крыптавалют, мільярдэр Дэвід Сакс.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Паводле ацэнкі Дэвіда Сакса, у гэтым «лічбавым Форт-Ноксе» (адсылка да сховішча залатога запасу ЗША ў штаце Кентукі) захоўваецца ўжо каля 200 тыс. біткоінаў. Па ягоных словах, іх будуць не прадаваць, а захоўваць як сродак зберажэння.

Пасля гэтых заяў курс біткоіна ўпаў на 5,7% — так рынак адрэагаваў на навіну пра тое, што адміністрацыя ЗША на пачатковым этапе ўстрымаецца ад актыўнай куплі крыптавалют для Дзяржрэзерву.

2 сакавіка Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social пісаў, што даручыў працоўнай групе пры прэзідэнце рухацца далей па стварэнні рэзэрву крыптавалют.

«Рэзэрв крыптавалют ЗША ўмацуе гэты крытычна важны сектар пасля доўгіх гадоў карупцыйных нападаў з боку адміністрацыі Байдэна, — заявіў ён. — Я паклапачуся аб тым, каб ЗША сталі крыптавалютнай сталіцай свету».

Раней паведамлялася, што на падкантрольных уладам ЗША кашальках знаходзіцца 18,4 мільярда даляраў у крыптпвалютах, зь які 17,98 мільярда даляраў прыпадае на 198100 біткоінаў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заклікаў развіваць майнінг

«У галовах людзей, якія ў захапленні ад Трампа, адбываецца нешта падобнае, як было 100 гадоў таму»

Трамп і Маск вырашылі наведаць Форт Нокс — адно з самых закрытых месцаў у свеце, ахутанае канспіралогіяй

Каментары да артыкула