БЕЛ Ł РУС

Інстаграм Андрэя Дзмітрыева прызналі «экстрэмісцкім»

7.03.2025 / 17:15

Nashaniva.com

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Андрэй Дзмітрыеў. Фота: belarusian / Instagram

У спісе з'явіліся старонкі ў інстаграме belarusian, zubr_in, eurobelarus, alieh_baradzin, belaryski.patruyot.47, storks_histoty і сайт belpol.pro.

Акаўнт belarusian належыць беларускаму палітыку і былому палітвязню Андрэю Дзмітрыеву. Зараз на яго старонку падпісаны амаль 13 тысяч чалавек. Дзмітрыеў публікуе ролікі са сваім меркаваннем аб беларускай і сусветнай палітыцы.

У абноўлены пералік таксама трапіла старонка палітыка Віталя Рымашэўскага ў «Аднакласніках». Віталь Рымашэўскі — беларускі палітык, экс-кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе.

Да спісу дадаліся і тэлеграм-каналы «Диаспоры Беларуси против войны Дзечат:dze.chat», «Напильники», «Crimethlnc. Ex-Workers, Collective», «Хранители», «Чат ПарламентБел», «Выведка «ТЭРОР»», «ГЦУ «ТЭРОР»», «Суполка Беларусы Уроцлава», «Оперативний ЗСУ».

У тыктоку «экстрэмісцкімі матэрыяламі» цяпер лічацца і акаўнты nexokeist, kirillsarychevrlz, Sapraudny Liwin, «Александр».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула