У Слуцкім раёне патануў рыбак
Ратавальнікі дасталі цела патанулага рыбака з вадаёма, піша БелТа са спасылкай на Мінскую абласную арганізацыю АСВОД.
7 сакавіка ратавальнікам паведамілі, што на вадаёме каля вёскі Івань Слуцкага раёна знайшлі рэчы невядомага мужчыны.
Вы выніках пошукавых работ высветлілася, што рыбак патануў, яго труп дасталі з вады.
Па словах відавочцаў, мужчына жыў у Слуцку і на рыбалку паехаў 6 сакавіка.
Чытайце таксама:
У Віцебскай вобласці тры чалавекі праваліліся пад лёд і патанулі
З пачатку года ў Беларусі праваліліся пад лёд і патанулі пяць чалавек