Выйшлі са спячкі беларускія суслікі
Як мінімум аднаго сусліка ў Нясвіжскім раёне ўжо пабачыў біёлаг і даследчык дзікай прыроды Сяргей Шакала, піша «Смартпрэс».
Фота Сяргея Шакалы
«Пасля доўгай і суровай спячкі ў гэтую зіму выйшаў першы звярок. Такіх худых, знясіленых яшчэ не даводзілася раней бачыць. Не звяртаючы ўвагі на патэнцыйную небяспеку, суслік з прагнасцю паглынаў бедную леташнюю траву», — напісаў біёлаг у фэйсбуку.
Фота Сяргея Шакалы
У той жа час біёлаг адзначыў, што палі, дзе водзяцца суслікі, пакуль яшчэ «без жыцця».
Фота Сяргея Шакалы
Рабыя суслікі занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Паводле інфармацыі Сяргея Шакалы, у краіне цяпер ёсць і чатыры калоніі гэтых звяркоў, самая буйная з іх размешчаная каля вёскі Юшавічы Нясвіжскага раёна.
Чытайце таксама:
Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне
Бачыце сусліка? А яго і няма. У Беларусі знішчылі рэдкую калонію сусліка, цяпер дабіваюць другую
У Беларусі прачнуліся суслікі. Цяпер ужо дакладна зімы не будзе