БЕЛ Ł РУС

Аляксей Протас прызнаны першай зоркай матча «Вашынгтона»

8.03.2025 / 8:32

Nashaniva.com

У матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі «Вашынгтон Кэпіталз» на сваім лёдзе перамог «Дэтройт Рэд Уінгз» з лікам 5:2.

Аляксей Протас. Фота: Х.com/Capitals

Беларускі форвард Аляксей Протас стаў галоўным героем сустрэчы: ён закінуў дзве шайбы і аддаў адзін галявы пас, атрымаўшы званне першай зоркі матча. ​

Протас гуляў на левым флангу першага звяна разам з Дыланам Строўмам і Аляксандрам Авечкіным.

6-6 and can move like that?! Phewwwww pic.twitter.com/WLNAIZttP4

— Washington Capitals (@Capitals) March 8, 2025

THAT IS 25 GOAL-SCORER ALIAKSEI PROTAS pic.twitter.com/gysh07omQq

— Washington Capitals (@Capitals) March 8, 2025

У гэтым сезоне ў Аляксея ўжо 25 закінутых шайбаў і 29 галявых перадачаў. Гэта яго найлепшы сезон у НХЛ, а «Вашынгтон» ідзе на першым месцы ва Усходняй канферэнцыі.​

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула