БЕЛ Ł РУС

Расійскія войскі пачалі штурм Суджы

8.03.2025 / 13:57

Nashaniva.com

Узброеныя сілы Расіі выйшлі на адміністрацыйныя межы Суджы ў Курскай вобласці і пачалі штурм. У горадзе ідуць баі — унутры знаходзіцца каля 2000 байцоў УСУ, многія з іх цяжкапараненыя, паведамляюць расійскія СМІ.

Расійскія байцы ўвайшлі ў Суджу (па адміністрацыйных межах) з боку Курылаўкі, якую раней узялі марпехі з 810-й брыгады. Украінцы ўтрымлівалі Суджу з пачатку жніўня.

Штурм пачаўся сёння раніцай. У гарадскіх баях удзельнічаюць група «Аіда», 30-ты мотастралковы полк, 11-я брыгада Паветрана-дэсантных войскаў і добраахвотніцкае фарміраванне «Ветэраны». Іншыя часткі фарміруюць «кацёл».

Паводле расійскіх вайскоўцаў, у Суджы ў акружэнні знаходзіцца каля 2000 байцоў УСУ. У горадзе раней жыло ўсяго 4—5 тысяч чалавек. Па даных The Times, у Суджанскім раёне знаходзіцца да 10 тысяч украінскіх вайскоўцаў.

Агулам у акружэнні, паводле ўкраінскіх маніторынгавых агенцтваў, можа знаходзіцца каля 6300 байцоў.

Паводле інфармацыі Mash, расійскія сілы таксама пачалі зачыстку Малой Локні, дзе заселі салдаты 95-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ, а таксама Басоўкі. Ёсць прасоўванне з боку Лебядоўкі. Расіяне рухаюцца ў бок Казачай Локні.

Мінабароны РФ паведаміла раней аб узяцці населеных пунктаў Віктараўка, Мікалаеўка і Старая Сарочына ў Курскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула