УСУ паведамляюць пра знішчэнне «вялікай групы дыверсантаў» у тунэлі
Ва УСУ паведамляюць, што ўкраінскія дэсантнікі знішчылі «вялікую групу дыверсантаў», якія спрабавалі пранікнуць праз падземныя камунікацыі газаправода «Прагрэс» у Суджанскім раёне на Куршчыне, піша «Суспільне».
У цэнтры Суджы. Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo, File
Па словах афіцэра Гая, украінскія дэсантнікі заблакавалі выхад з тунэля і знішчылі каля 80% групы.
Раней паведамлялася, што каля сотні вайскоўцаў расійскай арміі прайшлі праз газаправод да ўкраінскіх пазіцый у раёне Суджы.
Таксама ва ўкраінскай вайсковай групоўцы «Курск» паведамляюць, што масавага прарыву мяжы паміж населенымі пунктамі Новенькае і Жураўкі па стане на гэты момант не фіксуецца.
«Расіяне па-ранейшаму спрабуюць дзейнічаць адзінкавымі групамі па некалькі чалавек. Асноўная мэта такіх груп — замацаванне на ўкраінскай тэрыторыі і пашырэнне зоны баявых дзеянняў. Сілы абароны Украіны эфектыўна знішчаюць такія групы», — паведамілі ва ўскраінскім Цэнтры супрацьдзеяння дэзынфармацыі.
Чытайце таксама:
100 расіян дайшлі да Суджы ўнутры пустога газаправода. Іх не змаглі ўзарваць