БЕЛ Ł РУС

У мінскіх крамах прадаюць кітайскую гарэлку за тысячу рублёў

9.03.2025 / 19:0

Nashaniva.com

У некаторых мінскіх крамах з'явілася кітайская гарэлка, кошт якой проста зашкальвае. За паўлітровую бутэльку трэба заплаціць больш за тысячу рублёў, піша Tochka.by.

Фота: Tochka.by

Цана за бутэльку кітайскай гарэлкі (паўлітра) — 1257,60 рубля. Моц напою — 53%.

Гэту гарэлку робяць з мясцовай кітайскай пшаніцы і сорга — травяністай расліны сямейства злакавых. Асаблівая фішка — вада з горнай ракі. Сцвярджаецца, што рэцэпт гарэлкі не мяняўся на працягу 2000 гадоў.

Сакрэт таксама ў адмысловым тэмпературным рэжыме, вільготным клімаце і глебе.

Працэс вырабу гарэлкі працяглы. Першы этап расцягваецца на восем-дзевяць месяцаў. У гэты перыяд у катлы двойчы засыпаюць збожжа, якое бродзіць на працягу месяца. Затым ідзе працэс дыстыляцыі. Так паўтараецца восем разоў.

Атрыманы напой мінімум на тры гады змяшчаюць у склеп. Пасля чаго зноў шматразовае закісанне, перагонка і працяглая вытрымка. Перш чым атрымаецца тое, што прыдумалі старажытныя кітайцы, павінна прайсці пяць, а то і шэсць гадоў.

За межы Кітая напой трапіў у 1915 годзе, калі яго прывезлі на сусветны кірмаш у Панаму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула