БЕЛ Ł РУС

У МУС назвалі самы вялікі памер хабару даішніку за мінулыя гады

10.03.2025 / 10:31

Nashaniva.com

Начальнік Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Віктар Ротчанкаў у эфіры «Беларусь 1» расказаў пра самы вялікі памер хабару, які прапаноўвалі кіроўцы супрацоўнікам ДАІ, каб пазбегнуць пакарання. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: МУС РБ

Паводле слоў Ротчанкава, гэта адбылося ў Барысаве. Кіроўца, якога спынілі п'яным за стырном, сабраў усё, што было ў яго, «у розных валютах» — агулам у эквіваленце атрымалася 12 тысяч беларускіх рублёў. Кіроўца баяўся страціць вадзіцельскае пасведчанне на пяць гадоў. 

За 2023-2024 гады, кажа Ротчанкаў, супрацоўнікі ДАІ заявілі пра больш за 20 выпадкаў дачы ім хабару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула