БЕЛ Ł РУС

Мужчына наступіў на шыферны ліст і праваліўся ў калодзеж у лесе

11.03.2025 / 11:12

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося вечарам у нядзелю каля вёскі Хадзюкі Лідскага раёна, паведамляе МНС.

58-гадовы мясцовы жыхар, гуляючы па лесе, наступіў на шыферны ліст, які быў прысыпаны лісцемі праваліўся ў шасціметровы калодзеж.

Мужчыну знайшлі супрацоўнікі вышуковай міліцыі і паведамілі пра гэта МНС.

Ратавальнікі пры дапамозе лесвіцы-штурмоўкі дапамаглі вяскоўцу выбрацца. Медыцынская дапамога яму не спатрэбілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула