БЕЛ Ł РУС

Што ў Драгічыне

4.09.2006 / 17:15

Nashaniva.com

нашы шашкі

«Адкрыты чэмпіянат Берасьцейшчыны па рускіх шашках» – гучыць добра, «Шашачны фэстываль «Етвызь-2006» – гучыць яшчэ лепш. Ад пачатку 1990-х у гарадку на паўдарозе між Кобрынам і Пінскам штогод ладзяцца фэсты па клясычных шашках-64 ды бліцы.

«Адкрыты чэмпіянат Берасьцейшчыны па рускіх шашках» – гучыць добра, «Шашачны фэстываль «Етвызь-2006» – гучыць яшчэ лепш. Ад пачатку 1990-х у гарадку на паўдарозе між Кобрынам і Пінскам штогод ладзяцца фэсты па клясычных шашках-64 ды бліцы. На іх завітваюць не адно землякі-палешукі, а і гульцы з Масквы ды Сібіры. Дзякуючы міжнароднаму майстру Васілю Нагурнаму, намесьніку дырэктара адной з драгічынскіх прафтэхвучэльняў, пры раньнім Лукашэнку гульні набылі афіцыйны статус. Аднак захаваўся і рамантычны назоў эпохі «адраджэнца яцьвягаў» Міколы Шаляговіча.

Сёлета ў галоўным турніры рэй вялі варагі, менскія майстры Вячаслаў Палянскі і Юры Файнберг. Трэцяе месца ўзяў драгічынец Зьміцер Гарматны. Для яго «бронза» – немалы посьпех: кандыдат у майстры абышоў шэраг майстроў, у тым ліку чэмпіёна Беларусі. Апошні выступіў слабавата (50%): як прызнаецца сам Яўген Кандрачэнка, галава яго занята выдавецкімі праектамі. Дарэчы, сп.Нагурны, экс-чэмпіён краіны ў гульні празь ліставаньне, які выхаваў плеяду палескіх разраднікаў, вядомы тым, што выдае адзіны ў Беларусі шашачны часопіс. Хоць і ня дужа рэгулярна: апошні, 4-ты, нумар зьявіўся два гады таму.

Ваш ход

В.Палянскі–Ю.Файнберг, 55-ты чэмпіянат Беларусі. Чорныя пачынаюць і выйграюць.

Адказ:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула