БЕЛ Ł РУС

У Мінску падлетак плавіў дзвярныя званкі. Яго вылічылі па слядах красовак

13.03.2025 / 10:00

Nashaniva.com

У міліцыю паступіла некалькі паведамленняў, што ў пад'ездзе жылога дома на лесвічных пляцоўках аплаўленыя дзвярныя званкі. На месца выехала следча-аператыўная група са спецыялістам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Падчас агляду месцаў здарэння былі выяўленыя і канфіскаваныя сляды абутку. Па падазрэнні ў здзяйсненні правапарушэння быў затрыманы 14-гадовы падлетак, які спачатку адмаўляў сваю датычнасць.

Аднак пасля правядзення судовай трасалагічнай экспертызы, якая пацвердзіла супадзенне слядоў абутку са слядамі на месцы здарэння, ён прызнаў сваю віну.​

Ён распавёў, што, калі вяртаўся дадому ад сябра, яму стала сумна і ён з дапамогай запальніцы вырашыў такім чынам «павесяліць» сябе.

Заведзена крымінальная справа за хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула