БЕЛ Ł РУС

Мінпрацы канкрэтызуе спіс прафесій, на якія можна будзе браць на працу непаўналетніх

13.03.2025 / 21:39

Nashaniva.com

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі падрыхтавала новы спіс работ, на якіх дазволеная праца непаўналетніх. Дакумент, які, як паведамляецца, з'явіцца ў найбліжэйшы час, павінен пашырыць пералік даступных для падлеткаў прафесій і канкрэтызаваць фармулёўкі.

Фота ілюстрацыйнае

У Міністэрстве працы патлумачылі, што змены былі ўнесеныя «па шматлікіх просьбах» кадравых спецыялістаў. Ім было цяжка супаставіць вакансіі, на якія прэтэндуюць непаўналетнія, з дзейным спісам забароненых работ. У цяперашнім спісе пазначаныя толькі віды работ (напрыклад, буравыя, падземныя, падводныя), што ўскладняла адназначную трактоўку. Таму ў новым дакуменце ведамства вырашыла пералічыць канкрэтныя прафесіі.

Ужо вырашана, што пералік прафесій, даступных для непаўналетніх, будзе істотна пашыраны. У агульным ліку падлеткам стануць даступныя больш за 160 рабочых прафесій. У прыватнасці, ім будзе дазволена працаваць:

У міністэрстве таксама паведамілі, што наступным крокам стане перагляд і пашырэнне пераліку лёгкіх відаў работ, якія могуць выконваць падлеткі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў.

Чытайце таксама:

У Мінпрацы расказалі, як можна павялічыць пенсію пры адмове ад яе

У Мінпрацы расказалі, калі пяройдуць на электронныя бальнічныя

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску

Каментары да артыкула