Жыхары дамоў па вуліцы Сямёнава ў Мінску часова адстаялі сваё жыллё
Іх дамы зносіць да 2030 не будуць, а вось на суседніх вуліцах Дворышчы і Шэйпічы знішчаць, каб стварыць зялёную зону для гараджан.
Хаты на вуліцы Сямёнава ў Мінску пакуль што ацалеюць. Фота: панарамы Яндэкса
На тэрыторыі вакол берагоў Свіслачы каля вуліц Дзянісаўскай і Дворышча плануюць стварыць вялікую зялёную зону для адпачынку. Дзеля гэтага чыноўнікі прапаноўвалі знесці 105 прыватных дамоў на вуліцах Сямёнава, Дворышчы і Шэйпічы. Працэс зносу меркавалася скончыць да 2030 года.
Аднак падчас грамадскага абмеркавання паступіла шмат зваротаў ад жыхароў вуліцы Сямёнава, якія выступалі супраць пераезду. У выніку чыноўнікі вырашылі часова пакінуць іх у спакоі. Іх лёс вызначаць пасля 2030 года.
А вось хаты і самавольныя пабудовы з Шэйпічаў і Дворышчаў знясуць у 2026-2030.
«Такія этапы рэалізацыі праекта прыняты, улічваючы больш высокую якасць дамоў у раёне вуліцы Сямёнава і запыт жыхароў на захаванне гэтай забудовы. Больш зваротаў было менавіта ад тых, хто пражывае на гэтай тэрыторыі, — цытуюць «Мінск-навіны» галоўнага архітэктара сталіцы Віктара Гуцько. — Пасля трэба зрабіць эканамічнае абгрунтаванне і паглядзець, якія выдаткі горад панясе пры захаванні сядзіб у гэтай зоне. Бо трэба забяспечыць тэрыторыю інжынернай і транспартнай інфраструктурай, гэта значыць завесці туды сеткі, зрабіць нармальныя вуліцы.